Главная страница
О колледже
Реквизиты колледжа
Контакты
Нормативные документы
Одно окно
Вышестоящие организации
Телефоны горячих линий
Обращение
Учащемуся
Заочное отделение
Промышленное и гражданское строительство
Агрономия
Дневное отделение
Агрономия
Промышленное и гражданское строительство
Охрана окружающей среды
Общежитие № 2
Общежитие № 3
Газета "Вестник колледжа"
Доска почета
Телефоны доверия
Типовые бланки заявлений
Мы ВКонтакте
Абитуриенту
Из уст молодых специалистов
Выпускнику
Воспитательная работа
СППС
Профилактика экстремистского поведения
Волонтерское движение
Работа объединений по интересам
Культура и спорт
График работы спортивных объектов
Единый день информирования
В помощь куратору
Деятельность общественный объединений
Научно-методическая деятельность
Шестой день
Товары и услуги
Услуги
Продукция
Архив материалов

Translate

страны посетители


статистика

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня491
mod_vvisit_counterВчера564
mod_vvisit_counterНа этой неделе3092
mod_vvisit_counterНа прошлой неделе2728
mod_vvisit_counterМесяц7209
mod_vvisit_counterПрошлый месяц9555
mod_vvisit_counterВсего585225

Сейчас на сайте 15
Ваш IP: 54.196.190.32
,
Сегодня: 2018-11-16

Ссылки

Сайт Президента Республики Беларусь

 Минсельхозпрод

Министерство образования Республики Беларусь

Национальный правовой портал Республики Беларусь

Официальный сайт Беларуси

Региональный центр правовой информации Гродненской области

БЕЛТА

БЕЛТА
На карысць рэгіёна і краіны

Расказ аб каледжы дырэктар Андрэй Пятровіч Сусла пачынае з узгадвання тых, хто склаў яго гонар – выпускніках. За 60 гадоў навучальная ўстанова дала пуцёўку ў прафесіянальнае жыццё звыш 17 тыячам спецыялістаў – аграномам, эканамістам, землеўпарадчыкам, тэхнікам-будаўнікам.



- Гэта яны - галоўны вынік нашай працы, - гаворыць Андрэй Пятровіч. – Герой Беларусі, Герой працы - Кремко Віталь Ільіч, Героі працы - Каляда Эдуард Сцяпанавіч, Ражко Эдвард Пятровіч, Тур Пётр Рыгоравіч, Бабко Аляксандр Мітрафанавіч, навукоўцы - Аутка Аляксандр Аляксандравіч, Абрамовіч Аляксандр Міхайлавіч, Жолік Генрых Антонавіч, Цадко Ігар Іванавіч, Бусько Іван Іванавіч і іншыя. Лепшымі аграномамі Рэспублікі Беларусь і Гродзеншчыны прызнаваліся нашыя выпускнікі  Скопец Мікалай Іосіфавіч, Галавенка Іван Аляксандравіч, Драгун Марыя Мікалаеўна.

У свой час нашу навучальную ўстанову скончылі першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Жук Іван Алёйзавіч, старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Васілеўскі Ян Янавіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюзных работнікаў АПК Алізаровіч Іван Станіслававіч, старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Мішарын Сяргей Васільевіч.

Слаўную гісторыя каледжа працягвае сучасны калектыў выкладчыкаў і навучэнцаў – па выніках за мінулы год у абласным конкурсе на лепшую арагнізацыю работы ўстаноў прафесійнай адукацыі сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Навагрудскі дзяржаўны агранамічны каледж заняў першае месца.

Пастановай Савета Міністраў БССР ад 22 жніўня 1958 года і загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі ад 2 верасня 1958 года Гродзенскі сельскагаспадарчы тэхнікум быў пераведзены ў Навагрудак і стаў называцца Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Потым навучальная ўстанова рэарганізоўвалася ў саўгас-тэхнікум, зноў у сельскагаспадарчы тэхнікум, а з 2002 года стала называцца  Навагрудскі дзяржаўны аграрны  каледж.

Сёння ў каледжы на дзённай і завочнай форме вучацца 554 чалавека (402 на дзённай і 140 на завочнай) па трох спецыяльнасцях – “Агранамія”, “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць)”, “Камерцыйная дзейнасць (эканамічная дзейнасць і паслугі).” Працуе 144 чалавека, у тым ліку 51 выкладчык, многія з якіх маюць вопыт педагагічнай работы звыш 10 гадоў.

Аграномаў тут рыхтуюць з дня аснавання навучальнай установы. Сёння амаль 14 тысяч выпускнікоў гэтай спецыяльнасці працуюць ва ўсіх кутках Беларусі. А вучыцца прыязджаюць з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама з Брэстчыны, Магілёўшчыны.

- Цяпер па спецыяльнасці “Агранамія” займаецца 225 навучэнцаў, - расказвае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Барысаўна Саўко. -Навучанне вядзецца ў добра абсталяваных кабінетах і лабараторыях, аснашчаных неабходнымі вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі, лабараторным абсталяваннем, камп'ютэрнай тэхнікай. Практычнае навучанне вядзецца на вопытных палях і ў базавых гаспадарках. Спецыяльнасць “Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва” адкрыта ў 2007 годзе. Выпускнікі атрымліваюць кваліфікацыю “тэхнік-будаўнік”, а таксама адну з рабочых спецыяльнасцей: маляр III разраду, якая з’яўляецца абавязкавай для выканання тыпавога навучальнага плану. Нашы выпускнікі могуць атрымаць вышэйшую адукацыю па бесперапыннай інтэгрыраванай сістэме ў сельскагаспадарчых універсітэтах краіны.

У гэтым годзе ў Навагрудскім аграрным каледжы адкрываюць набор на новую спецыяльнасць – “Ахрана навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”. Такая спецыяльнасць ва ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі адкрывацца ў краіне ўпершыню. Як адзначае дырэктар каледжа, адкрыццё новай і вельмі патрэбнай спецыяльнасці стала магчымым дзякуючы рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі», які фінансуецца сумесна Еўрапейскім саюзам і Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам.

Адкрыццю новага кірунка папаряэднічала вялікая работа, і ў першую чаргу з заказчыкамі кадраў. Першы выпуск спецыялістаў, які адбудзецца ў 2022 годзе, ўжо чакаюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях Гродзенскай і Мінскай абласцей, сярод іх ПМК, Навагрускі раённы вузел электрасуваязі, асацыяцыя “Ініцыятыва развіцця біяэнергетыкі”.

Навучанне па дадзенай спецыяльнасці, а набор у гэтым годзе складе 25 бюджэтных месцаў, дае права на атрыманне кваліфікацыі «Тэхнік-тэхнолаг». Спецыяліст будзе валодаць глыбокімі прафесійнымі ведамі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальныага выкарыстання прыродных рэсурсаў і спецыялізавацца на практычнай прыродаахоўнай дзейнасці, распрацоўцы новых метадаў і тэхналогій аховы навакольнага асяроддзя. Месцам парцы стануць буйныя будаўнічыя арганізацыі, экалагічныя службы вытворчых прадпрыемстваў, лабараторыі экалагічнага кантролю і маніторынгу прыроднага і тэхнагеннага навакольнага асяроддзя, службы ачышчальных збудаванняў і водападрыхтоўкі, арганізацыі, якія ажыццяўляюць ліквідацыю забруджванняў і іншыя паслугі па выдаленні адходаў, другаснае выкарыстанне матэрыялаў і атрыманне энергіі з альтэрнатыўных крыніц.

Але не толькі спецыялістаў па ахове навакольнага асяроддзя чакаюць на прадпрыемствах. Размеркоўваюцца ўсе выпускнікі каледжа і па іншых спецыяльнасцях.

Якасць падрыхтоўкі і яе практыкаарыентаваны кірунак – адна з галоўных задач педагагічнага калектыву. Для правядзення практык у каледжы ёсць вучэбная гаспадарка, агульная зямельная плошча якога 161 гектар, у тым ліку 130 гектараў сельгасугоддзяў, якія ўключаюць вучэбна-вытворчы палявы севазварот, вучэбна-вытворчы агароднінны севазварот; вучэбны сад з пладовым гадавальнікам; калекцыённа-доследная поле. Яшчэ ў 1987 годзе тут была створана лабараторыя па вырошчванні бульбы на безвіруснай аснове, галоўная задача якой ўдасканальванне навучання будучых аграномаў па сучасных тэхналогіях, а таксама забеспячэнне гаспадарак безвірусным пасадачным матэрыялам і яго размяшчэння ва ўмовах, якія зводзяць да мінімуму магчымасць паўторнага заражэння вірусамі. У цяперашні час праходзяць “аздараўленне” гатункі бульбы «Журавінка», «Здабытак», «Няптун», «Уладар», «Рагнеда», «Скарб», «Маніфест», «Брыз». Ёсць лабараторыя па захоўванні і дапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукацыі.

Будаўнікі ўдасканальваюць свае веды на навучальным геадэзічным палігоне, у цяслярска-сталярнай майстэрні; тынкавай, малярнай майстэрнях, майстэрні па каменных работах. Аўтатрактарадром выкарыстоўваецца дзеля тых, хто атрымлівае вадзіцельскае пасведчанне.

У каледжы створана адзіная лакальна-вылічальная сетка, працуюць тры навучальныя камп'ютэрныя класы і інфармацыйна-метадычны цэнтр. Метадычнай тэмай мінулага навучальнага года ў каледжы была “Удасканаленне прафесіяналізму педагагічных работнікаў каледжа як аснова забеспячэння падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь”.

Удзел у рэспубліканскіх алімпіядах прафесіянальнага майстэрства, навуковых канферэнцыях, семінарах і выставах лічаць у каледжы дзейсным метадам падрыхтоўкі спецыяліста-прафесіянала. Так, па выніках рэспубліканскага конкурсу “Аграмайстэрства” па спецыяльнасці “Агранамія” сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе прадстаўнікі Навагрудскага каледжа занялі 4-е месца, у 2017 годзе – 1-е месца (навучэнцы 4 курса Аляксей Шутаў і Мікалай Шаттуеў ў асабістым заліку таксама занялі першае месца), у гэтым годзе каманда Навагрудскага дзяржаўнага каледжа заняла 3-е месца з дзевяці каманад.

Выніковым стаў гэты год і па ўзроўню удзелу ў фінальным этапе III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus – навучэнец 3 курса Дзяніс Мельнічук заваяваў залаты медаль у кампетэнцыі “Агранамія”. І калі, як плануецца, гэтая кампетэнцыя будзе ўключана у 2019 годзе у міжнародны чэмпіянат прафесійнага майстэрства, Дзяніс зможа выступіць на ім за Беларусь.

- Дзяніс Мельнічук – вельмі адказны і таленавіты навучэнец, - гаворыць Андрэй Пятровіч Сусла. – Свае веды ён дэманстраваў нароўні са студэнтамі ўніверсітэтаў, але яго падрыхтоўка была не горшай.

А сам Дзяніс дадае, што ўдзячны за добрыя веды сваім выкладчыкам, і асабіста Мікалаю Вікенцьевічу Лебедзю (можа, каго яшчэ трэба адзначыць)

У каледжы падтрымліваюць актыўнасць навучэнцаў не толькі ў вучобе. Ганарацца тут конкурсам «Ёсць ідэя!», які ўпершыню адбыўся ў 2016 годзе. Праекты былі прадстаўлены вельмі рознабаковыя: памятны знак бульбе, энергаэфектыўны дом, комплекснае выкарыстанне апырсквальніка, атрыманне двух ураджаяў бульбы ў год і іншыя. Некаторыя з іх ужо знаходзяць практычнае прымяненне: прыстасаванне для ўборкі яблыкаў і груш, апырсквальнік, вырошчванне двух ураджаяў бульбы ў год.

У каледжы дзейнічае валанцёрскі атрад «Прамень». Члены яго аказваюць дапамогу пажылым людзям, ветэранам вайны і працы, арганізуюць шэфскую работу з выхаванцамі Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, парушэннямі псіхічнага развіцця, удзельнічаюць у раённых акцыях «Падзяліся цяплом душы сваёй», «Нашы дзеці». У 2017 годзе валанцёры каледжа прынялі ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі, дзе былі  адзначаны дыплома 3-й ступені.

У каледжы лічаць, што песня сеяць і будаваць дапамагае і ўсяляк падтрымліваюць творчы патэнцыял сваіх навучэнцаў. Пяць дыпломаў першай ступені і два дыпломы другой ступені па выніках Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі», восем дыпломаў па выніках абласнога этапу заваявалі навагрудскія таленты ў мінулым годзе. Шмат гадоў тут дзейнічаюць творчыя калектывы: харэаграфічны “Сучаснасць”, вакальны “Сузор’е”, тэатральны “Натхненне”

У 2017-2018 навучальным годзе каледж узнагароджаны дыпломам першай ступені ў абласным аглядзе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці за распрацоўку і выраб прадметаў ўтылітарнага прызначэння; дыпломам трэцяй ступені ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Ад вытокаў да дабрані» за праект «У душы сваёй запаліце свечкі»; другое месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «ТэхноЕлка», трэцяе месца ў абласным конкурсе буктрэйлераў «Чытаем беларускіх песняроў»; першае месца ў абласным конкурсе «Лепшы куток дзяржаўнай сімволікі» у намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка». Ёсць дасягненні і ў спорце - зімовае мнагабор'е – 3-е месца ў вобласці сярод ССНУ, 1-е месца па летнім мнагабор’і, баскетбол – 3-я месца. Для аматараў працуе сем спартыўных секцый.

Ганарацца ў каледжы і былымі сваімі выпускнікамі, якія зараз працуюць тут выкладчыкамі. Сяргей Юрьевіч Піўта 10 гадоў таму паступіў вучыцца ў каледж, а з 2015 года працуе выкладчыкам, з’яўляецца куратарам групы.

- На занятках я стараюся перадаць не толькі свой вопыт і веды, але і прывіць любоў да зямлі, да прафесіі агранома, - гаворыць Сяргей Юрьевіч. -  Я заўсёды заклікаю выпускнікоў школ, якія жадаюць звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, выбіраць нашу навучальную ўстанову.

- Мы з аптымізмам глядзім у дзень заўтрашні, - гаворыць дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа А.П.Сусла, дарэчы, таксама былы навучэнец каледжа. – І разумеем, што нясем адказнасць і перад сваімі выпускнікамі, і перад будучымі сваімі навучэнцамі, каб падтрымаць імідж навучальнай устновы, традыцыі і дасягненні якой за 60 гадоў існавання нам трэба не толькі захаваць, але і паспрабаваць зрабіць яшчэ больш значнымі.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ. (Настаўніцкая газета)


 

баннеры



год малой Родины

Содействие занятости населению

ВЛКСМ

Сохраним Новогрудский замок вместе

Карта культурных мероприятий

Национальный центр электронных услуг

Карта спортивных сооружений

Карта музеев

Цели устойчивого развития в РБ

Легенды Гродзеншчыны

ФОТОПРОЕКТ \

Новае Жыццё

В Гродно - без визы

Туристическая привлекательность гродненщины

Велодвижение

Нашы знакамітыя землякі

Іх імёны ў вуліцах горада

Миндовг

Помогут